A+ A A-


19 лютага гомельцы выйдуць пратэставаць супраць дэкрэту «аб дармаедах»

Оцените материал
(10 голосов)
Уладзімір Няпомняшчых Уладзімір Няпомняшчых

Нягледзячы на забарону гарвыканкама, гомельцы выйдуць на пратэстную акцыю супраць Дэкрэту №3.

Такое рашэнне прыняў аргкамітэт па правядзенні «Марша недармаедаў» у Гомелі.

Арганізатары спасылаюцца на канстытуцыйнае права грамадзян на мірныя сходы.

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых мяркуе, што людзям трэба выходзіць на масавую акцыю, каб паказаць уладам колькасць незадаволеных так званым „дэкрэтам аб дармаедах”.

– Я заклікаю людзей без усялякіх лозунгаў папрысутнічаць, проста пагуляць вакол танка. Хоць мне падказалі, што ў гэты дзень могуць арганізаваць кірмаш. Тым лепш – паходзім па кірмашы, можа хтосьці бульбы купіць, «беларускіх» крэветак. Пакажам уладам колькі людзей незадаволеныя гэтым дэкрэтам, каб улада бачыла, што нас не дзесяць і не дваццаць, – паведаміў Уладзімір Няпомняшчых Радыё Рацыя.

Пратэст жыхароў Гомеля супраць Дэкрэту №3 адбудзецца 19 лютага (у нядзелю) а 12-й гадзіне на плошчы Паўстання.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.