A+ A A-


Гомельскія актывісты АГП змагаюцца за фундаментальныя правы

Оцените материал
(12 голосов)

Зварот гомельскіх актывістаў АГП зарэгістраваны ў ААН.


Гомельскія актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зінаіда Шуміліна, Васіль Палякоў і Уладзімір Няпомняшчых атрымалі паведамленне з Камітэта правоў чалавека ААН аб рэгістрацыі іх супольнай скаргі (справа №3057/2017), паведамляе gomelspring.org.

У міжнароднай інстанцыі партыйцы абскардзяць забарону ўладаў на правядзенне ў Гомелі серыі пікетаў з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, які вінаваты ў фінансава-валютным крызісе ў Беларусі.

Масавыя мерапрыемствы сябры АГП мелі намер правесці 17 студзеня 2015 года, але Гомельскі гарвыканкам не дазволіў ніводзін з заяўленых апазіцыянерамі пікетаў. Суд, у якім гэтая пастанова была абскарджаная, стаў на бок гарвыканкама. Не задаволілі скаргу апазіцыянераў таксама ні абласны, ні Вярхоўны суды. Генеральная пракуратура таксама не знайшла ў справе падстаў для апратэставання пастановы суда першай інстанцыі.

Заяўнікі мяркуюць, што дзяржава, а менавіта Гомельскі гарвыканкам, парушае фундаментальныя правы грамадзян - на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Яны таксама паказваюць, што ў 500-тысячным Гомелі ўлады вызначылі толькі некалькі аддаленых ад цэнтра горада месцаў для правядзення пікетаў і мітынгаў, а за іх правядзенне трэба яшчэ і заплаціць хуткай дапамозе і камунальным службам.

"Урад не выконвае міжнародныя абавязанні для забеспячэння грамадзянскіх і палітычных правоў, бо нацыянальнае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах змяшчае двухсэнсоўныя і расплывістыя нормы, якія могуць трактавацца і тлумачацца па-рознаму. На практыцы гэтая сітуацыя прыводзіць да фактычнага табу ў краіне на свабоду мірных сходаў і выказвання меркавання. У ААН заяўнікі просяць не толькі устанавіць парушэнні правоў, але і дамагчыся прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязаннямі", - пракаментаваў скаргу юрыст Леанід Судаленка, які абараняе правы чалавека.

Паводле ягоных слоў, гэта ўжо 246-я скарга, пададзеная грамадзянамі Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН пачынаючы з 1992 года, калі беларусы атрымалі права скардзіцца на парушэнне правоў у індывідуальным парадку на міжнародным узроўні.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.