A+ A A-


Гомельскія актывісты АГП ушанавалі памяць Марата Афанасьева

Оцените материал
(15 голосов)

Актывісты АГП з Гомеля Уладзімір Кацора, Леанід Судаленка і Васіль Палякоў у гадавіну пахавання наведалі магілу свайго земляка Марата Афанасьева, каб ускласці кошык з бел-чырвона-белымі кветкамі.

У Жлобіне да іх далучыўся мясцовы партыец Пётр Мірашнічэнка.

Прайшоў год як зышоў Чалавек з вялікай літары – Марат Сцяпанавіч. Але ён з намі.

Палітрада АГП прыняла рашэнне аб штогадовай прэміі імя Марата Афанасьева лепшаму аўтару сайта UCPB.ORG.

Прэмія прысуджаецца штогод да Дня Волі. На яе вылучацца асобы, публікацыі якіх адрозніваюцца актуальнасцю тэмы, глыбінёй аналізу, цікавасцю з боку чытачоў, а таксама садзейнічаюць вырашэнню значных грамадскіх праблем, папулярызацыі каштоўнасцяў і праграмных дакументаў АГП.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.