A+ A A-


Чарнобыльскі пікет у Астраўцы забаранілі

Оцените материал
(7 голосов)
Мікалай Уласевіч Мікалай Уласевіч

Астравецкі райвыканкам адмовіў актывісту АГП Мікалаю Уласевічу ў правядзенні пікету  «30 гадоў пасля Чарнобылю: Астравецкая АЭС – гэта нам трэба?».


«Толькі што атрымаў адказ з Астравецкага райвыканкама на сваю заяву аб дазволе правесці 26 красавіка ў Астраўцы пікет пад назвай «30 гадоў пасля Чарнобылю: Астравецкая АЭС – гэта нам трэба?», – паведаміў актывіст сайту ucpb.org. –  У правядзенні антыатамнага пікету адмоўлена.  Як пазначана ў адказе, гэта зроблена на падставе нібыта парушэння патрабаванняў арт. 5 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах» у частцы «тэрмінаў падачы заявы, месца правядзення масавага мерапрыемства». Адказ падпісаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама В.М.Зелянко. 

Што тычыцца адмовы па прычыне тэрміну падачы заявы, то гэтая падстава ўзятая, так бы мовіць, са столі – тут ніякага парушэння няма. Заява пададзеная, як і патрабуе закон, за 15 дзён да мерапрыемства. Атрымоўваецца, што ў Астравецкіх райвыканкамаўскіх кіраўнікоў не ўсе добра з арыфметыкай. Што тычыцца месца правядзення мерапрыемства, то ў Астраўцы пікеты ў людных месцах горада наогул забароненыя, а прасіць «сабачы выгул» для пікета ў лесапаркавай зоне, то трэба проста сябе не паважаць».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.