A+ A A-


Беларуская дыктоўка ў Бабруйску

Оцените материал
(0 голосов)

8 лютага ў офісе Бабруйскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся другі этап VI Ўсеагульнай беларускай дыктоўкі, прысвечанай жыццю і дзейнасці Кастуся Каліноўскага, нацыянальнаму паўстанню 1863 года. 

Дыктоўка была паводле прадмовы Францішака Багушэвіча да выдання “Дудкі беларускай”. Удзел прынялі дзевятнаццаць чалавек. Пасля дыктоўкі адбылася конкурсная праграма на веданне роднай мовы, прысвечаная паўстанню 1863-64 года. Пераможцаў уганаравалі каштоўнымі прызамі, фундатарамі якіх былі мясцовыя прадпрымальнікі. 

Напрыканцы вечарыны яе ўдзельнікі яшчэ доўга за квартай гарбаты абмяркоўвалі становішча роднай мовы і наогул праблемы нацыянальнай спадчыны.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.