A+ A A-


Аляксандр Кабанаў: Працую без выходных – але ўсё адно беспрацоўны

Оцените материал
(2 голосов)

Бярозаўская акруговая камісія № 9 зарэгістравала 6 кандыдатаў у дэпутаты з 7 прэтэндэнтаў. Атрымаць пасведчанні прыйшлі толькі двое: Аляксандр Кабанаў – от АГП і Віктар Купрэеў – сябра Камуністычнай партыі Беларусі. 

 

Адзіная жанчына сярод прэтэндэнтаў Таццяна Бялько ад партыі БНФ не была зарэгістравана. Яна не прадаставіла ў поўным аб’ёме патрэбныя дакументы.

Аляксандр Кабанаў вельмі абураны тым, што лічыцца часова беспрацоўным, маючы вялікую дапаможную гаспадарку.

«Працаваць прыходзіцца зраніцы да вечара», – кажа Аляксандр Кабанаў: – У мяне няма ні выходных, не адпачынкаў, – у той самы час у нашай краіне атрымліваецца, што я беспрацоўны чалавек. Чалавек, які корміць, а ў мяне дастаткова вялікая кліенцкая база. Сказалі, прабачце, вы падаткі не плаціце. Але я плачу дастаткова шмат падаткаў калі купляю кармы, зернавыя, замаўляю тэхніку, то бок я папаўняю бюджэт дастаткова актыўна. Значна больш, чым гэтыя «господа», якія лічаць, што яны працуюць, калі сідзяць у кабінетах, а я, які працуе ў полі, – беспрацоўны.

Аляксандр Кабанаў папрасіўся на дэбаты. Але другі прысутны на рэгістрацыі кандыдат камуніст Віктар Купрэеў адразу катэгарычна адмовіўся. Ці дадуць згоду іншыя, стане вядома пазней. 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.