A+ A A-


Палітрада АГП: З’езду быць! (фота)

Оцените материал
(15 голосов)

З’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца ў прамежку ад 24 чэрвеня па 8 ліпеня.

 

Такое рашэнне прыняла Палітрада АГП, пасяджэнне якой адбылося 14 красавіка ў Менску.

Зацверджаныя квоты, прызначаны час справаздачна-выбарчых сходаў і канферэнцый.

«Мы адкрылі спіс патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду старшыні партыі, – распавядае сайту ucpb.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – На сённяшні дзень у спісе два чалавека – намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў і Ганна Канапацкая.  Магчыма, гэты спіс будзе пашыраны. Створым магчымасці для канкурэнтнай барацьбы.

Акрамя гэтага вельмі важным было зацвярджэнне плана працы на 2018 год.

Ён разбіты на дзве часткі. Першая – у звязцы з мясцовай выбарчай кампаніяй. На застаўшыся перыяд зацверджаны падрабязны план, які ўключае некалькі важных кампаній. Такіх,  як  напрыклад, “За сумленныя выбары”, якая ўлічвае і ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў праекта закона аб  зменах у Выбарчы кодэкс, і дзеянні партыі ў звязку з рэферэндумам, што маячыць на гарызонце. Таксама гэта кампанія “Стоп дзедаўшчына ў арміі і краіне”. Мы ўсё ж бяром гэтую тэму, каб працаваць з ёй больш прафесійна. Яна ўключае ў сябе як грамадзянскі кантроль над арміяй, так і змяненне дзейнага заканадаўства, якое рэгулюе становішча ваеннаслужачых і асабліва тых, хто прызваны ў армію. Для нас гэта вялікая група, бацькі тых, у каго падрастаюць сыны, якія могуць быць забраныя ў армію.

Мы закранулі міжнародную дзейнасць, асобна будзе вялікі блок, прысвечаны забеспячэнню роўных магчымасцяў для мужчын і жанчын, праца з моладдзю ­­­– яе рыхтуюць “Маладыя дэмакраты”.

План працы будзе надрукаваны праз тыдзень на сайце ucpb.org, і з ім можна будзе азнаёміцца дэталёва. Застаецца яго рэалізоўваць”.


Фота Генадзя Верацінскага

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.