25 чэрвеня адзначае Дзень народзінаў астравецкі актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевіч.
Кіраўніцтва і сябры партыі ад усяе душы віншуюць яго з гэтай святочнай датай.
«Сёння Дзень народзінаў у выдатнага чалавека, для якога вышэй за ўсё – сумленнасць і прынцыповасць, – кажа старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч, – У наш час цяжка адстойваць правы чалавека і змагацца з дзяржаўнай машынай, але нягледзячы ні на што, гэты чалавек працягвае ў рамках закона адстойваць сапраўдныя ітарэсы Беларусі і правы простых грамадзян.
Ад імя ўсяе гарадзенскай абласной арганізацыі мне хочацца пажадаць Вам сілы духу, цярпення, даўгалецця! Бо менавіта з такіх людзей, як Вы, наступным пакаленням варта браць прыклад!».