A+ A A-


А.Кабанаў: Людзі гатовыя выйсці на акцыі пратэсту (відэа)

Оцените материал
(9 голосов)
Аляксандр Кабанаў Аляксандр Кабанаў

Актывіст АГП з Берасцейшчыны Аляксандр Кабанаў збірае па некалькі сотняў подпісаў на дзень супраць дэкрэту аб «сацыяльным утрыманстве». Зазнаў пагрозы ад міліцыі, і вось цяпер – тэлефанаванне з мясцовага РАУСу і выклік да інспектара.


Міліцыянты запрашаюць, верагодна, для складання пратаколу за быццам несанкцыянаваны пікет.

Менавіта абвінавачанне ў парушэнні правілаў правядзенне масавых акцыяў – асноўны інструмент змагання ўладаў супраць збору подпісаў праціўнікамі дэкрэту аб гэтак званых дармаедах.

«Дэкрэтам незадаволеныя ўсе. У Івацэвічах 4 з 5 прадпрыемстваў зачыненыя. Працы няма. Людзі актыўна падпісваюцца. Людзі кажуць: »дайце нам працу і мы будзем працаваць«. Цэнтры занятасці прапануюць вакансіі, на якія маладыя людзі не хочуць ісці. Яны хочуць працаваць па спецыяльнасці, а не дворнікам за 1,5 мільёны», – распавядае Аляксандр Кабанаў.

Паводле актывіста, людзі вельмі незадаволеныя і гатовыя ісці на акцыі пратэсту.

«Я прапаную людзям ісці да сваіх дэпутатаў і распавядаць пра набалелае. Таксама трэба збіраць подпісы і выходзіць на пратэсты, каб улада пачала мяняць сваё стаўленне да людзей», – упэўнены актывіст.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.