A+ A A-


30 базавых – за заклік да сумленных выбараў і салідарнасць з Украінай

Оцените материал
(7 голосов)

12 сакавіка суд Савецкага раёна Мінска прызнаў лідэра АГП Анатоля Лябедзьку вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў Мінску 2 сакавіка (пікет "За сумленныя выбары") і аштрафаваў на 30 базавых велічынь.

«Тое, што зараз адбываецца, я кваліфікую, як спецаперацыю ўладаў супраць спікераў АГП, кандыдатаў у дэпутаты і сяброў іх ініцыятыўных груп, – паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Гэтая спецаперацыя, скіраваная на зачыстку прасторы ад нашага паслання, сэнс якога палягае ў тым, што Лукашэнка і яго сістэма – тупік, а выхад з тупіка – свабодныя сумленныя выбары. Калі не, то Беларусь чакае карупцыя, збядненне людзей, адсутнасць перспектывы і тое, што адбылося ва Украіне, калі ўлада давяла яе да стану банкруцтва.

Ужо вядомыя вынікі судовых распраў над спікерамі АГП у Бярэсці, пазаўчарашняга працэсу ў Мінску над Пальчэўскім. Усё гэта – праявы спецаперацыі.

Рэфлексія наша будзе адназначнай – мы не будзем мяняць ні пасланне, ні нашай актыўнасці. Усе працягнецца».

Нагадаем, 2 сакавіка ў Мінску каля Камароўскага рынка прайшоў пікет «За сумленныя выбары». Яго правялі актывісты АГП і «Маладой Беларусі» ў знак салідарнасці з Украінай. На лідэра АГП супрацоўнікамі міліцыі быў складзены пратакол.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.