A+ A A-


16 сакавіка мітынг у Іўі

Оцените материал
(3 голосов)

У Іўі  16 сакавіка 2014 года з 13.00 да 14.30 пройдзе перадвыбарчы мітынг спікера Аб'яднанай грамадзянскай партыі (кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Іўеўскай выбарчай акрузе № 31) Ірыны Давідовіч.

Мітынг адбудзецца на тэрыторыі, прылягаючай да будынка Цэнтра культуры і дасуга (Дома культуры): г. Іўе, вул. 1-га Мая, 2. Дазвол на правядзенне мітынга атрыманы.

«Працуючы ў розных сферах, адчула на сабе мноства тых праблем, з якімі сутыкаецца кожны чалавек як паасобку, так і ўсё грамадства Беларусі ў цэлым, - гаворыць Ірына. - Буду змагацца за тое, каб кожны чалавек меў правы: на годнае жыццё ў нашай краіне, на свабоду слова і свабоду выбару. Дэмакратычныя каштоўнасці – гэта скарб, якім павінен валодаць народ Беларусі».

 

ПРАГРАМА Ірыны Давідовіч

1. Правядзенне сумленных выбараў. Вярнуць людзям веру ў тое, што дэпутат - гэта чалавек, які павінен выконваць свае абавязкі, а не “адмазвацца” запісам у нататнік і абяцаннем разабрацца. Якое рашэнне праблем вы спадзяецеся ўбачыць ад праўладнага дэпутата, які баіцца ўслых казаць аб глабальных праблемах нашай эканомікі і палітыкі?

2. Рэальная ўлада – мясцовым Саветам! Неабходна вярнуць ўладу мясцовым Саветам. Выканаўчая ўлада павінна выконваць волю народа і яго прадстаўнікоў – дэпутатаў, яна павінна выконваць рашэнні Саветаў дэпутатаў і даваць справаздачу перад імі. І вельмі важна – выканаўчая ўлада павінна абірацца , а не прызначацца зверху .

3. Спыніць карупцыю! Менш чыноўнікаў – менш карупцыі! Тое, што здаецца нерэальным, цалкам магчыма. Багацеючых на вачах чыноўнікаў ўсіх рангаў, іх сваякоў і набліжаных, якія займаюць пасады ўсіх узроўняў – гэта таксама можна спыніць. Зразумела, яны будуць супраціўляцца, занадта ўжо дарагая “кармушка”, але сумленныя выбары змогуць вырашыць і гэтую праблему.

4. Улада – слуга народа! Чыноўнікі павінны ведаць сваё месца. Улада забылася , што яна служыць народу, што яна атрымлівае заробак з кішэні народа. Нам не патрэбна вялізная армія чыноўнікаў. Не патрэбна разадзьмутая бухгалтэрыя і справаздачнасць. І не патрэбныя ідэёлагі, якія і самыя не разумеюць, для чаго яны прызначаны.

5. Новыя працоўныя месцы і кадры! АГП мае праграму стварэння мільёна новых працоўных месцаў для Беларусі. Годная зарплата – наймацнейшы фактар вырашэння кадравай праблемы. З кожным годам вастрэй праблема недахопу кадраў у школах, бальніцах. І ўсе мы ведаем, як вырашыць гэтую праблему. Трэба даць годную зарплату, і тады мы зможам выбіраць з мноства жадаючых працаваць, тых, хто адпавядае дадзенаму працоўнаму месцу.

6. Рашэнне праблем ЖКГ! Кантроль, справаздача, празрыстасць і магчымасць абіраць. Як жа так атрымліваецца, што жыхары дзесяцігоддзямі плацяць за паслугі ЖКГ і на капітальны рамонт, а ў многіх дамах нічога не зроблена? Дзе грошы? На гэтае пытанне абавязана адказаць бяздонная сістэма ЖКГ.

7. За сумленные выбары для лепшага жыцця! Калі ўлада лічыць, што гэтых пытанняў не існуе або калі улада ня здольна іх вырашыць, то яна павінна зыйсці шляхам сумленных выбараў, тым самым забяспечыўшы гарантыю міру і супакою сваіх грамадзян.



Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.