A+ A A-


Чаму аграпрамысловы сектар жыве з працягнутай рукой?

Оцените материал
(15 голосов)
Леў Марголін Леў Марголін

Эканаміст Леў Марголін распавёў, чаму сельская гаспадарка ў краіне па-ранешаму трымаецца на дзяржаўных датацыях.


У гэтым годзе за кошт дзяржаўнага бюджэта і ільготных крэдытаў на пасяўную патрэбна каля 1 мільярда даляраў. Чаму аграпрамысловы сектар не можа ўтрымліваць сябе сам?

- Тут ёсць дзве акалічнасці, якія не залежаць адна ад адной. Па-першае, сельская гаспадарка - гэта ў асноўным сезонная вытворчасць, а таму заўсёды патрабуецца нейкае ўліванне грошай, калі ідзе пасяўная.

Моцныя прадпрыемствы развязваюць гэтае пытанне за кошт крэдытаў, але такіх прадпрыемстваў у нас не так шмат. Да таго ж, самі крэдыты пакуль не вельмі танныя. Другая акалічнасць, чаму ў краіне не так шмат моцных сельгаспрадпрыемстваў, палягае ў тым, што наша сельская гаспадарка прадаўжае заставацца без рэформаў.

Няма прыватнай уласнасці на зямлю, і тыя, хто гаспадараць на ёй, не зацікаўленыя ў нейкіх захадах, якія б спрыялі доўгатэрміноваму паляпшэнню якасці гаспадаркі. Іх кіраўнікі глядзяць наперад на год-два, але не больш. Што будзе далей - мала каго цікавіць. Няма прыватнай уласнасці - не варта чакаць і кіраўнікоў новай генерацыі.

- Наколькі моцную канкурэнцыю складаюць сёння дзяржаве фермеры?

- Фермеры пакуль не ў стане канкураваць з дзяржаўным сектарам. Можна, вядома, назваць некалькі фермерскіх гаспадарак, якія досыць трывала стаяць на нагах, але іх не так шмат.

- Чаму так адбываецца?

- Па-першае, няма прыватнай уласнасці на зямлю. Няма такіх прывабных умоў, каб людзі, якія сапраўды нешта разумеюць у гэтай справе, ішлі туды.

У нас жа сітуацыя такая, што сёння ты гаспадар, а заўтра - ніхто. Адбяруць зямлю, якую чалавек апрацоўваў і не пачырванеюць.

Адным словам, нягледзячы на тое, што дзяржава ўвесь час абяцае нейкую дапамогу фермерам, апошнія, як былі бяспраўнымі, так імі і засталіся. Таму нават не наважваюцца канкураваць з дзяржавай. А апошняя працуе паводле старога сцэнару - прадаўжае ўкідваць бюджэтныя грошы ў стратныя гаспадаркі.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.