Для Лукашэнкі незалежнасць краіны – гэта хутчэй інструмент, а не каштоўнасць, – лічаць удзельнікі праграмы «Размова на траіх» намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі.
Як не дапусціць легітымацыю кампаніі без правіл, якая ўпакаваная ў абгортку «сумленных выбараў», якіх насамрэч няма? Ці ёсць перспектыва выйсці на адзінага кандыдата ад апазіцыі? Адказы на гэтыя ды іншыя надзённыя пытанні – у праграме Анатоля Лябедзькі «Размова на траіх» (АГП-ТБ).
Аператар, відэамантаж: Генадзь Верацінскі