Logo
 Версия для печати

Карупцыю ў Беларусі спараджае сама сістэма ўлады (відэа)

Оцените материал
(11 голосов)

Захады па барацьбе с карупцыяй – усяго толькі піяр ўладаў, пасадкі чыноўнікаў не знішчаць карупцыю, а наступствам прыняцця новага антыкарупцыйнага закону стане яшчэ большы рост карупцыі


Такога меркавання прытрымліваюцца ўдзельнікі праграмы АГП-ТВ «Размова на траіх» старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі.

«Пасадкі чыноўнікаў і новы праект закона «Аб барацьбе з карупцыяй» – усяго толькі частка антыкарупцыйнага піяру ўладаў. Таму зменаў не будзе», – лічыць Віталь Рымашэўскі.

Па меркаванні Сяргея Калякіна, «наступствамі сітуацыі з прыняццем новага заканадаўчага акта па барацьбе з карупцыяй стане яшчэ большы рост карупцыі».

Прычына ў створанай у Беларусі сістэме ўлады, якая не дазваляе кантраляваць дзеянні чыноўніка. Разам з тым, на думку палітыкаў, барацьба з карупцыяй – гэта важкая тэма, якую трэба разглядаць як частку галоўнага паслання дэмакратаў да выбаршчыкаў.  

Вядзе праграму Анатоль Лябедзька.


Аператар, відэамантаж: Генадзь Верацінскі