Захады па барацьбе с карупцыяй – усяго толькі піяр ўладаў, пасадкі чыноўнікаў не знішчаць карупцыю, а наступствам прыняцця новага антыкарупцыйнага закону стане яшчэ большы рост карупцыі
Такога меркавання прытрымліваюцца ўдзельнікі праграмы АГП-ТВ «Размова на траіх» старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі.
«Пасадкі чыноўнікаў і новы праект закона «Аб барацьбе з карупцыяй» – усяго толькі частка антыкарупцыйнага піяру ўладаў. Таму зменаў не будзе», – лічыць Віталь Рымашэўскі.
Па меркаванні Сяргея Калякіна, «наступствамі сітуацыі з прыняццем новага заканадаўчага акта па барацьбе з карупцыяй стане яшчэ большы рост карупцыі».
Прычына ў створанай у Беларусі сістэме ўлады, якая не дазваляе кантраляваць дзеянні чыноўніка. Разам з тым, на думку палітыкаў, барацьба з карупцыяй – гэта важкая тэма, якую трэба разглядаць як частку галоўнага паслання дэмакратаў да выбаршчыкаў.
Вядзе праграму Анатоль Лябедзька.
Аператар, відэамантаж: Генадзь Верацінскі