A+ A A-


Скамянелыя  душы

Оцените материал
(11 голосов)

Верш Уладзіміра Талкача

 

Скамянелае сэрца, скамянелыя душы,
Скамянелыя позіркі ў кожных вачах
Заўважаю. І нават палохацца мушу
Ад таго, што заснуць не магу па начах.

Што зрабілася з гэтым пакутным народам?
Дзе ён страціў свой сэнс у жыцці?
Ці акрэслілась усё насамрэч агародам,
Збажыной, што павінна ўлетку ўзысці?

Не пытаюся, бачу і чую ў адказ:
"Трэба выжыць. Дзяды ж наракалі".
Вось і ўсё. Гэта ўспомнім не раз.
Лепшай долі даўно ж не шукалі.

Скамянелыя постаці ў кожным із нас,
Быццам час запаволіў свой бег.
Ці наогул спыніўся, здаецца, падчас.
(Гавару і бяру на сябе гэты грэх).

Скамянела ўсё,што магло адрадзіцца,
Што шукала, дзе выйсце знайсці.
Ці рашала, што лепш не радзіцца
У гэтым Богам забытым жыцці.

З кожным годам пратэст усё цішэй і цішэй.
Застаецца, што выкрасліць мэты:
Сцерці неяк слязінку з вачэй,
Каб убачыць канец сумны гэты.


Прабачэння прашу. Скамянеў, пэўна, сам.
Не адчуў, не знайшоўся агучыць,
Як іскрынка, заззяўшы, прайшла па часам.
Не скажу - будзе прывідам мучыць.

Ёсць, з"явілася - вунь зіхаціць
Зорка, што прынясе нам НАДЗЕЮ.
Варта толькі не спаць, падхапіць
І абвесціць усім пра падзею!

О, напэўна, я колькі б аддаў
За НАДЗЕЮ, што вернецца з блуду!
Вершы ёй не аднойчы складаў,
І яшчэ, як змагу, пэўна, буду.

 

 

Другие материалы в этой категории: « Бадалася цялятка з дубам Казачная прапанова »

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.