Верш Уладзіміра Талкача
Падмані мяне ты,калі ласка, Каб не скончылася гэта “казка”, Каб,я праўды ніколі не ўбачыў І цвярозым бы стаў,неіначай.
Як святкуеш ты ў ліпені свята. Як за белае чорнае маеш, Ды з пагардай,калі ашукаеш.
Бо паскардзіцца мы не прыпромся. Бо,як звыклае здзекі ўспрымаем, Церпім,зносім,заўсёды трываем.
Зачыні праўду,быццам,ваконца. Як сляпы буду потым туляцца І палохацца,праўды баяцца.
І трасуцца начамі падсумкі. Чаго горшага,раптам прачнешся, Засумуеш,ды з нечым збярэшся.
Ад таго прапаную і раю: І падман,ашуканства,ды здзекі, Як бы хвораму – лепшыя лекі.
Абвясці, што бяспека,з нагоды, Даражэй, а спакой – абавязак. Ён – падмурак звышзгаданых “казак”.
|