A+ A A-


Малярчук: Давер да ўлады – найніжэйшы

Оцените материал
(6 голосов)

Ужо зараз дастаткова падстаў лічыць мясцовыя выбары несапраўдымі 

Каб мець нейкі давер да кампаніі выбараў, я як патэнцыйны кандыдыт у дэпутаты,  накіраваў ва участковую камісію чальца нашай партыі праз збор подпісаў выбаршчыкаў. 

Калі скончылася фармаванне камісій, то убачыў, што мой чалавек туды не патрапіў. 

Я ўжо стаміўся абурацца, але ж непрыемна, калі улада нахабна, нічым не грэбуя, робіць сваю чорную справу. Давер выбаршчыкаў да таго, што яна робіць ужо ніжэй плінуса, але сваімі дзеяннямі яна робіць гэты узровень яшчэ ніжэйшым. 

Я звярнуўся да старшыні райвыканкама, каб пачуць ягоны адказ, каб зразумець – чаму так адбылося, каб даведацца, які крытэрый быў у адборы ў камісію.  Яўген Васільявіч адказаў, што гэта не ён вырашаў, а камісія. Пра крытэрый ён прамаўчаў – можа не ведае, што гэта такое. 

Хачу адзначыць, што камісію абралі з 15 чалавек, хаця па законе можна і 19. А зараз удумацеся: улады накіравалі ў камісіі 531 чалавека і пабаяліся ўзяць толькі аднаго чалавека з майго боку.  Я успомніў 2010 год, калі пры фармаванні камісіі Яўген Васільевіч заявіў, што лічыць, што Малярчук павінен быць у складзе камісіі і амаль усе прагаласавалі за маю кандыдатуру. Зараз я падаў дакументы, каб стаць кандыдатам у дэпутаты і збіраў подпісы за свайго прадстаўніка ў выбарчаю камісію. Але, Яўген Васільевіч зрабіў амаль усё, каб мой прадстаўнік туды не патрапіў. 

На сустрэчы з Сямёнам Шапіра, Яўген Сініла нагадаў мне, што ён, калісці, ўключыў мяне ў камісію. Але што здарылася зараз? Чаму ён так паступіў? На гэтай жа сустрэчы Сямён Шапіра прапанаваў старшыні Вілейскага райваканкама знайсці мне нейкую грамадскую працу, каб я змог рэалізаваць сваю актыўнасць. Я згадзіўся стаць дэпутатам. Але бачна, што Яўген Сініла ці ігнаруе свайго кіраўніка, ці гэта іх агульная гульня на публіцы. 

На прыканцы сваіх выказваннях канстатую: улады, рыхтуючыся да фальсіфікацый, ўставілі першую палку ў кола майго руху і даюць мне падставу прызнаць гэтыя “выбары” несапраўдымі.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.