A+ A A-


«Паўстань, народ! Прачніся, беларусе!»

Оцените материал
(17 голосов)
Віктар Малочка Віктар Малочка

Чаму Вы не аддаяце сваё дзіця у беларускамоўны клас?  “Потому что там много незнакомых слов…”,  – з відэаапытанкі  ў Менску на “НН” некалькі дзён таму!

Скажаце, што болей ідыёцкі адказ, прабачце, цяжка пачуць? Як сказаць… 1 верасня 2017 года мая дачка Варвара Віктараўна пасля школьнай «лінейкі» з іншымі дзеткамі рушыла у класы, а я прысеў не лаўку у калідоры. Побач на суседняй лаўцы сядзяць дзве тэхнічкі, адна мая даўняя знаёмая прыкладна маіх гадоў. Пытае у мяне, якія мае ўраджанні ад «лінейкі» і выступаў удзельнікаў? Адказаў ёй і кажу, што мне не спадабалася, што зусім не чуваць было беларускай мовы. У адказ: «Зачэм тот беларусский язык? Я его ненавижу».  Вось так! Ні больш і ні менш. Ведаю, што жанчына з беларускай вёскі, недалёка ад Салігорску. Што я ёй сказаў – толькі запытаў у яе: «Іра, хіба можна «ненавідзець» штосьці альбо кагосьці, калі ты тое не ведаеш?». Што мог яшчэ сказаць я Ірыне, гэта тое, што, напэўна, маці ў дзяцінстве не спявала ёй калыханку на роднай мове, не казала казак. Мне маці спявала і казала, а я потым па памяці, спяваў іх малодшай сястры, якая нарадзілася ў 1971 годзе (я з 1960). Мог сказаць, але не сказаў…

 Дык вось што я бачу далей… А далей ўсё навокал Беларусі збіраецца бараніцца ад Расеі і …Беларусі. Усе: НАТА, ЗША, Эўрасаюз, Украіна, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія. Скажаце, яны страцілі розум! Усе і адразу! Не, гэта мы з вамі у Беларусі ідзём, а нават і не ідзём, а нас гоняць супраць амаль,  усяго свету. Чаму беларусы згаджаюцца, каб усе дзяржавы вакол Беларусі акрамя адной сталі для нас ворагамі?

 Усе навокал хвалююцца – у Беларусі спакой (у грамадстве) ці БАЛОТА?

Пачаўся навучальны год і, як я заўсёды казаў, з 1 верасня ўвесь горад у аб'явах : рэпетытары, курсы моў і г.д. Прычым мовы самыя розныя у тым ліку і руская! Няма толькі беларускай… Яе няма! А мо гэта і ёсць  т.з. «гібрыдная вайна» толькі моўная, у яе апошняй стадыі? А ёсць жа яшчэ гістарычная, рэлігійная і г.д. Грамадзяне, а Вы наогул хочаце, каб была Беларусь, а мо Вы яе «ненавідзіце»?   А калі хочаце, дык якой яна павінна быць? Я думаю, што яна павінна быць беларускай і  беларускамоўнай, пад бел-чырвона-белым сцягам  і «ПАГОНЯЙ» (а не пад сталінскім чырвона-зялёным).  Яна павінна быць са сваёй сапраўднай гісторыяй, сваімі героямі, сваёй царквой і сваімі святымі… Яна павінна быць БЕЛАРУСКАЙ, а не астаткам нейкага СССР альбо «Северо-западным краем»! Вызначыцеся грамадзяне хто ВЫ?  Вы за незалежную БЕЛАРУСЬ ці за нейкі «рускі свет»? Толькі перад тым, як вызначыцца, успомніце, ці прынёс «рускі свет» шчасце ў Прыднястроўе, Абхазію, Крым, Данбас… Не, ён прынёс войны і смерць!

Няўжо даўно  Янка Купала напісаў праўду, і  ў яе трэба паверыць?

«Забылі усё, згубілі долю,
Змяшалі славы цвет з гразёй
І запрадаліся у няволю,
З душой і скурай счэзлі у ёй.»

Мы ж зараз у БЕЛАРУСІ не маем нічога беларускага, а ўсё чужое, але для многіх – сваё! Дык калі чужое – сваё, то што ж бараніць?  Дык давайце пачнём з сябе (калі нам гэта патрэбна, калі нам патрэбна незалежная Беларусь і калі Вы баіцеся аб гэтым заявіць адкрыта) – пачніце проста размаўляць па-беларуску, прывучайце да гэтага сваіх дзетак, выключыце тэлевізары з іх прапагандай, прыдбайце сабе і павесьце дома БЧБ сцяжкі, герб «ПАГОНЮ» (сшыйце/намалюйце). Проста павесьце дома, калі баіцеся з гэтым хадзіць/ездзіць. Купіце дзеткам беларускамоўныя кніжкі… Зрабіце хоць што-небудзь, каб захаваць Бацькаўшчыну, бо заўтра ўжо будзе позна! (калі ўжо мы не спазніліся..?).

“Пара у рукі браць паходні,
Ўставаць, ісці, ноч рассвятляць!
Бо што не возьмеце сягоння,
Таго і заўтра вам не ўзяць.

Назло крывавым перашкодам
Скідайце ёрмы, клічце сход,
I дайце знаць другім народам,
Які вы сільны йшчэ народ!”
                             Я.Купала.

P.S. Для мяне дзіўным з’яўляецца тое, што пры такім попыце на вывучэнне ангельскай і асабліва рускай моў, на вуліцах чуваць ,прычым ад грамадзян любога узросту, незразумелы слэнг і рускі мат! Хіба рэпетытары вучаць?

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.