A+ A A-


Мы былі гатовыя да такой рэакцыі ўладаў…

Оцените материал
(20 голосов)

Кіраўніцтва «Белкалія» папярэдзіла сябра АГП Аляксандра Малочку, што працоўны кантракт з ім не будзе працягнуты.

Калі сказаць шчыра, то, канешне, мы былі гатовыя да гэтага, але ж… 

Аляксандра Віктаравіча Малочку, электраслесара 4 разраду 1РУ “Белкалія”, экс-кандыдата ў ПП НС Рэспублікі Беларусь ад АГП па Салігорскай выбарчай акрузе, кіраўніцтва “Белкалія” афіцыйна папярэдзіла аб тым, што кантракт з ім у кастрычніку месяцы працягнуты не будзе. Дарэчы, у Аляксандра вышэйшая адукацыя – акрамя Салігорскага тэхнікума, ён, у свой час, скончыў БДУ. 

Дык чаму не працягнуць кантракт, спытаеце вы? Ды проста таму што: 

1. “Как посмел ты” выставіць сваю кандыдатуру на “выбарах”, калі мы накіравалі туды свайго кандыдата – Рыбака з кіраўніцтва “Белкалія” на змену іншаму нашаму “дэпутату” Абаленскаму? Ты што, думаў, што мы цябе прапусцім? Сур’ёзна? У нас жа ўсюды ўсё “схвачана”! 

2. “Как посмел ты” пісаць у інтэрнэт аб недахопах, безгаспадарчасці і карупцыі як у “Белкаліі”, так і ў Салігорску? 

3. “Как посмел ты” быць не такім, як амаль усе іншыя ..? 

Што ж, жыццё на гэтым не сканчаецца. Думаю, што ў першы час нам будзе складана як у маральным, так і ў матэрыяльным плане, таму што Аляксандр многа дапамагаў і нам з дачкой Варварай Віктараўнай, бо вы ведаеце, я ўжо 15 гадоў без працы, дабаўце сюды маю хваробу… Але! 

Калісці адзін з паўстанцаў К.Каліноўскага Альгерд Рышардавіч Абуховіч (адзін час ён жыў у Слуцку) , напісаў такія радкі : “Хоць галодзен – я свабодзен. На свабодзе прападу, а ў няволю не пайду!” 

Мы прарвемся! І застанемся свабоднымі!

Жыве вольная Беларусь і жывуць вольныя людзі ў ёй! 

А ўсім тым, хто думае, што ён вечна будзе вырашаць (ламаць) лёсы іншых людзей і не несці ніякай адказнасці, хацеў бы сказаць: Усё цячэ – усё змяняецца, і ўсе мы ходзім пад Богам!

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.