A+ A A-


Дзе жывуць і чым займаюцца дзеці лідараў беларускай апазіцыі?

Оцените материал
(12 голосов)
Віктар Малочка Віктар Малочка

Скажу адразу, што не зусім зразумеў, чаму за гэтую тэму ўзялася «Наша Ніва».


З большага праглядзеў рэпартаж… многіх з тых, аб кім ідзе гаворка ведаю асабіста: каго болей, каго меней, з кім проста знаёмы, з кім сябрую ў інтэрнеце. Стаўленне маё да гэтых людзей - рознае! Гісторый дзяцей і іх ад’езду не ведаю. Ды і які у гэтым сэнс? Тысячы і тысячы, самых розных, грамадзян Беларусі з’ехалі з Беларусі… Але ж чаму “НН”, не “СБ", не БТ, не ОНТ і г.д. Не зразумела для мяне? Паглядзеў некалькі каментароў… іншага не чакаў… Такое нашае грамадства і такія нашы грамадзяне, да таго ж амаль усе, АНАНІМНЫЯ. Калі стаяў раней у розных пікетах (збіраў подпісы і г.д.), то заўсёды знаходзіліся тыя, хто падходзіў і казаў: “Набралі грошай у ЗША і стаіце тут… прадацелі”. Заўсёды казаў такім: “Станьце побач, ніхто ж з нас не супраць! Гэта ў “Белкалій" цяжка ўладкавацца, а у апазіцыю прыйшоў… і стой, чакай грантаў”. Не хочуць… У мяне некалькі пытанняў да рэдакцыі “НН” (пакуль не персанальна), а пасля напішу аб тым, што хачу да вас давесці: 

1.Пытанне першае: чаму б “НН” не падрыхтавць гэтакі ж рэпартаж аб дзецях цяперашніх і былых кіраўнікаў ААТ “Беларуськалій” у Салігорску (мы дапаможам). Дзе жывуць, у якіх умовах, дзе вучыліся і што скочылі, якімі прадпрыемствамі кіруюць за граніцаў гэтыя дзеці? Кім проста яны працуюць у тым жа, “Белкаліі”? Гэта будзе яшчэ той рэпартаж…

2. Учора адбылося адкрыццё ў Салігорску вялікага Сабору РПЦ. Ён будаваўся з 1994 года. Будаваўся беларускай дзяржавай, Салігорскім выканкамам (разліковым рахункам, куды пераводзіся грошы на будаўніцтва, кіраваў выканкам), столькі ж год паралельна будаваліся катэджы святароў і не толькі. Катэджы ў сотні тысяч даляраў.  Ніхто (у тым ліку і “НН”) не захацелі займацца гэтай справай, пісаць артыкулы. І займацца гэтым усім самастойна стаў Аляксандр Малочка.  І калі артыкулы з’явіліся на сайце АГП, на “Хартыі” , мясцовым сайце (ён абваліўся з-за праглядаў), то служкі кінуліся у розныя бакі, хто у Расею, хто у Італію. Хто паспеў прадаць катэдж, хто не паспеў. Потым усё уляглося, толькі Салігорскую епархію аб’ядналі са Слуцкам і прызначылі новага кіраўніка. Дык чаму і “НН” адказалася?

А цяпер аб дзецях: 

На пачатку (калі хто не ведае добра мяне) напомню. На пенсіі з 2000 года, зышоў у 39 гадоў. Не сышоўся з уладай адразу пасля 1994 года, але да пенсіі, неяк, дацягнуў. З 2003 года без працы. Па адукацыя я юрыст (сказалі, што працу магу і не шукаць, бо ўсё роўна яе не дадуць, хоць і пытаўся уладкавацца - у мяне ёсць адказы з 18 прадпрыемстваў у Салігорскім раёне). Жыву на пенсію. Пенсія - 450 рублеў. Маю жонку і дачку Варвару Віктараўну, якой сем гадоў. Хварэю на анкалогію.

Ёсць старэйшы сын Аляксандр ад першага шлюбу, але ён увесь час з намі, хоць і жыве са сваёй маці. Саша скончыў Салігорскі тэхнікум і БДУ, але працуе простым электраслесарам, хоць яму ўжо за 30. Саша даўно у палітыцы, хоць я і быў супраць, каб ён у яе ўцягнуўся. Але ж… Ён многа пісаў аб карупцыі ў Салігорску, на ”Беларуськаліі”, не забывайце  і яго публікацыі аб царкве РПЦ у Салігорску, ён жа ўдзельнічаў у апошніх парляменцкіх выбарах ад АГП, быў канкурэнтам Андрэю Рыбаку, намесніку кіраўніка “Белкалію”.

У кастрычніку 2017 года ў яго заканчваўся кантракт і, канешне, наш вялікі “сябар” нехта дырэктар 1 РУ А.С.Гарбачоў  прыслаў Аляксандру паведамленне, што кантракт з ім працягнуты не будзе… Скажыце мне па праўдзе, толькі тыя, хто неяк ведае гэтую гісторыю: ці мог бы Саша дзе-небудзь потым уладкавацца на працу, нават і не ў Салігорску? 

Ён ужо пагадзіўся, што трэба з’язджаць (я яму аб гэтым казаў даўно), але за два дні да заканчэння кантракту, яму патэлефанавалі з працы (ён быў у адпачынку) і працягнулі кантракт… толькі на адзін год (умяшаўся НПГ, спрацавала “Калектыўная дамова” і спрацавала, думаю, Сашына вядомасць у Салігорску і на “Белкаліі”. 

Дык скажыце мне: калі б не працягнулі кантракт, што засталося б Аляксандру, як не з’язжаць з Беларусі? Як бы ён выжыў без працы пад наглядам нашых наглядчыкаў?

Як бы выжыў я з Варварай Віктараўнай, бо Саша нам дапамагаў грашыма?

Дык ці вялікі я палітык і што потым бы сказалі мясцовыя ,і не толькі ,прауладныя дзеячы, простыя грамадзяне,якія у нас на кожным шагу.калі б Саша з’ехаў,неяк там бы і дзесьці уладкавашся,а мы засталіся?

А што будзе праз год… Гэты год будзе вісёць над намі як Дамоклаў меч!

Я ўжо казаў Аляксандру, што лепей бы было, каб кантракт не працягнулі, і неяк бы ўсё стала на месца. З’ехаў бы, а там як будзе!

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.