A+ A A-


Дык ці з’яўляецца цяперашняе беларускае войска працягам «непераможнай і легендарнай»?

Оцените материал
(12 голосов)
Віктар Малочка Віктар Малочка

Думаю, што так! Чаму? Бо ў нас, у Рэспубліцы Беларусь, вельмі ж шмат усяго захавалася ад СССР,  БССР, БВА і наогул саўковасці ды настальгіі па тых часах. Прычым многія і не памятаюць іх, а настальгія ёсць! Парадокс. 


24 кастрычніка 1978 года, роўна у свой дзень нараджэнне (мне споўнілася 18) у роднай вёсцы Крывічы я атрымаў павестку: 2 лістапада з’явіцца ў Салігорскі ваенкамат, каб быць накіраваным у войска.  Былі “провады” з роднай хаты. Было шмат гасцей, бо так тады было прынята. Маглі ж накіраваць на службу па ўсяму СССР альбо ўсяму свету, і мог два альбо тры гады і не пабачыцца з роднымі.  На “провадах” маці  ўпершыню надзела на мяне мой крыжык, бо да гэтага не насілі (камсамольцы ж…).

Пасля ваенкамата быў абласны прызыўны пункт у Менску, і 3 кастрычніка ноччу мы былі ўжо ў Пячах.

Везлі на аўтобусах, і ,канешне, знайшліся “бойкія” хлапцы сярод прызыўнікоў, якія хуценька “пасябравалі” з  суправаджаючымі нас сяржантамі і сабралі грошы ім “на дзембель”. (Скажу па праўдзе, хто хацеў даваў, а хто - не). Чамусьці мяне накіроўвалі у танкавыя войскі, але аказаўся я у мотапяхотным палку.  Прабыў там не доўга і быў пераведзены у 178 вучэбны танкавы полк. Потым даведаўся,што у гэтым мотапяхотным палку,і больш за тое, у той роце дзе быў я,многіх сяржантаў накіравалі у дысбат за дзедаўшчыну. Казалі,што было прамое  збіццё курсантаў,а таксама,па начах прымушалі “ездзіць” на звернутых матрасах ,з прыборамі начнога бачання, як бы на БМП і г.д.

  Што не магу зразумець да гэтай пары, дык навошта адразу калечылі амаль усіх маладых салдат,тым,што адразу ж заставілі за 45 секунд абуваць боты з анучамі,апрануцца і пакінуць казарму, бо….у “….апошняга ляціць табурэтка”-былі і такія сяржанты,што кідалі табурэтку  у спіну.! Пагэтаму анучы,проста,клалі зверху на бот і запіхвалі нагу!!!  Я хоць і быў з вёскі і быў знаёмы з анучамі,але ж…..Абуўшыся,такім чынам,прыходзілася праходзіць да 5-8 кіляметраў на палігон.  Праз пару дзен у звадах засталіся хадзячымі адзінкі…прычым у многіх былі такія крывавыя мазалі,што ЖАХ,людзі ,наогул,не маглі хадзіць,а амаль,што поўзалі.

   У танкавым палку,першы час,прыйшлося жыць у танкавым боксе,бо у казарме быў рамонт,дабудоўвалі яшчэ адзін паверх. (Казалі,што гэта той самы будынак у якім у вайну быў АБВЕР).  (і гэта у снежні,калі былі вялікія маразы). Трэба было,пасярод начы, калі што,быгчы у туалет  (далёка на вулыцы) і многія хадзілі “па маленькамі” адзін аднаму у бот!!! Многа кралі адзін у другога шапак,хоць яны і былі падпісаныя,пагэтаму кралі у іншых ротах, у час ранішняй зарадкі і  наведвання вялікага туалету на вуліцы (проста зрывалі з галавы і уцякалі,калі чалавек прысядаў па патрэбе,бо усе ж сядзелі у адзін рад). Кралі шляхцікі ад шынялёў (іх адшпільвалі з гузікаў ,у час наведвання вайсковага клюбу,калі усе тоўпіліся адзін за адным). Чаму кралі,бо “дзембелі” забіралі новыя рэчы  ,звальняючыся,астаўлялі старыя,а старшыны патрабавалі новыя! Кралі і іншыя рэчы.

  Многа прыходзілася хадзіць на барысаўскі палігон. Былі нейкія вучэнні і мы,па начах,раўнялі на палігоне снег,каб начальству,было лепей назіраць за войскамі.

Што яшчэ запомнілася:

1.Голад,-пастаяннае адчуванне голаду і ізжогі,бо кармілі дрэнна ,часцяком,жараным селядцом. Прыходзілася есці у сталоўцы на хуткасьць, не даядаць,нават таго,што давалі, бо падганялі сержанты. Многія хавалі у кішэні хлеб,каб потым з’езці, але сяржанты знаходзілі і ,за гэта,прымушалі ,насыпаўшы у кішэні пяску,зашыць кішэні і так хадзіць.

2.Холад,- зіма была халоднай і холадна было усюды: у боксах,казарме,класах,на палігоне ,санчасці і г.д. Вельмі холадна было,калі даводзілася жыць на палігонах у палатках. У палатках было вельмі цесна і холадна, цяплей было каля “буржуек”. Калі ноччу трэба выйсці па “патрэбе”, то назад мог і не патрапіць,пагэтаму ,з вечара, дамовіўшыся з некалькімі іншымі хлопцамі,збіралі дровы,запальвалі касцёр і начавалі ,проста у лесе ,на яловых лапах,падтрымліваючы агонь па чарзе!

3.Сон.- адсутнасьць сну! Спаць хацелася заўсёды! Курсанты маглі заснуць у любы момант: на занятках у класах,будучы днявальным “на тумбачцы” у казарме,у час прагляду навін па тэлебачанні ,прычым,гэта прагляд быў абавязковым. Маглі заснуць ,проста,на хаду і тады прасілі адзін аднаго,каб трымалі пад руку!!!

 На выходныя дазвалялася прыязжаць у Печы  родным на сустрэчы. Гэта былі такія харчовыя караваны,бо усе везлі прадукты ,усіх запускалі у клюб палка,усе ,проста,садзіліся і кармілі абароцаў СССР.  Многім ,потым, удавалася пранесці прадукты у роту і схаваць у рэчмяшок. Рэчмяшкі падвязваліся пад панцырнымі ложкамі,якія стаялі у два паверхі і лепей было таму,хто спаў на першым паверсе,бо можна было схавацца ноччу пад ложак,дастаць з рэчмяшку прадукты і паесці!!! Многа прадуктаў забіралі сяржанты,многа хто сам аддаваў частку,каб не забралі усё. Пры выходзе на палігон,калі там кармілі,то раздавалі па чарзе першае,другое і чай/кісель. Міску давалі адну на усе стравы,так,што  чагосьці магло і не хапіцьу канцы і многія забіралі усе адразу (кактэль): і суп,і кашу,і чай,усё у адным! Памятаю, што некаторых адпускалі на выходныя дахаты (у асноўным у Менск),бо іхнія родныя маглі прывезці некаторыя будматэрыялы для рамонту у роце альбо боксах і г.д.

Прасцей было тым,хто умеў нешта добра рабіць: маляваць,добра пісаць,спяваць,танчыць, граў на нейкіх інструментах,спартсменам і г.д. Іх проста,кудысьці забіралі і іх мы маглі не бачыць тыднямі і месяцамі. Усе астатнія былі расходным матэрыялам,у тым ліку і я,думаю,што нас нельга было назваць салдатамі (я маю на увазе перыяд у Пячах).

Пра вучэбку у Пячах нічога добрага успомніць не магу,гэта было,проста,выжыванне ды і вучылі вайсковай справе мала,больш было муштры,простай працы, і г.д.!   Калі нас накіравалі у войскі,стала лягчэй…адносна,хоць  вельмі многа было фізічнай працы,але,трохі,мінуў голад( па крайняў меры,ніхто не выганяў у  сталовай з-за стала,бо у сталовую,мы ,сяржанты,вадзілі роты ,па чарзе), болей стала сну,амаль, прапала дзедаўшчына, якая была у Пячах! Яна магла выглядзець у Пячах  і так: за нейкую правіннасьць курсанта маглі на паўночы накіраваць чысьціць унітазы у казарме зубной шчоткай,сяржант мог заставіць мыць яму анучы альбо наскі,мог заставіць падшыць яму падваратнічок альбо “ушываць” “галіфэ”.  Некалькі разоў,памятаю,сяржанты збівалі каго небудзь з курсантаў  (ужо не памятаю за што),….але хоць сяржантаў было чалавек 12,а курсантаў болей за 100,ніхто з нас не дапамог тым,каго збівалі,бо быў ,нейкі,не ведамы мне раней,да службы,страх. Мы былі ні кім!!!

У т.з.”лінейных” войсках ,у Полацку,дзедаўшчыны ,амаль ,не было,бо як я казаў,батальёны былі аднаго прызыву і больш за тое,праз некаторы час,пачалі знаёміцца са стараслужачымі салдатамі,з іншых батальёнаў,шукаць землякоў і г.д. Былі выпадкі,калі ,хто са стараслужачых звяльняўся раней,то потым прысылаў сваю форму (дэмбельскую) свайму малодшаслужачаму сябру.Так было і у мяне.Мне даслаў сваю форму мой знаёмы з Жодзіна,Міша Каралец! (Форму на “дзембель” ,спецыяльна ж, не давалі),

Многа давялося пілаваць лесу: на барысаўскім палігоне,  мар’інагорскім,а потым- на Дрэтуньскім. Пілавалі вялізныя дрэвы (у асноўным, у зімку),потым іх укладвалі у некалькі радоў на замерзшыя балоты (гаці),каб потым на іх насыпалі пяску,каб па іх летам маглі ездзіць такі.

Дрэвы укладвалі,а галіны і  усе астатняе ,вялізныя бульдозеры,сцягвалі і ссоўвалі  у вялізныя кучы,каб потым спаліць,але ж усё было сырое,пагэтаму прыганялі здаравенныя бензавозы (забыў ужо ,20 ці 40 тон) і тыя палівалі усё саляркай,каб жа гарэла!!! Сотні і сотні тон……..на глупствы.  Лес прыходзілася пілаваць не навостранымі,як піламі,так і секчы тупымі сякерамі. Чаму іх нельга было навастрыць? Не ведаю і зараз. Што яшчэ памятаю з Пячэй: гэта,тое,што хто паліў,таму,у час нейкіх работ,дазвалялася папаліць,хто не паліў,павінен быў працаваць! Часта практыкавалася ,за правіннасьць,нейкага аднаго,калі прымушалі усю роту ісці  “гусіным шагам”. Гэтам можна было “ісці” працяглы шлях і потым вельмі балелі ногі. Памятаю і “аперацыю” “гусь” –гэта калі усю роту выводзілі на мемарыяльны комплекс дывізіі і мы павінны былі рукамі вырываць траву,якая прабівалася між пліт пляцу!!!

Вучылі нас у Печах на танках Т-72. У класах заўсёды было холадна,часта хварэлі,але у медчастцы днём пад коўдрай знаходзіцца было нельга.Можна было сядзець каля краваці на табурэтцы. Холадна,увесь час,было і на занятках на палігоне.Бо сваёй чаргі,каб  праехаць і адстраляцца,на танку,трэба было чакаць,стаячы у шыхце на вуліцы. Сагрэцца,крыху,можна было у танку…,калі была чарга страляць.

Хоць і вучылі на Т- 72,але у Полацку,куды накіравалі у весну 1979 года ,прыйшлося прымаць Т-64,якія там былі на узбраенні. Я быў сяржантам і камандзірам танку. Прыўда хутка іх замянілі на новенькія Т-72,за якімі самі ж і ездзілі у Ніжні Тагіл. У Полацку служыў у Спаскім гарадку. Батальёны у нас былі аднаго прызыву,пагэтаму дзедаўшчыны у нас не было (сярод сваіх),але ,на першых часах,нам,сяржантам,  жыцця не давалі афіцэры,якія збіралі,па чазе,сяржантаў у “капцёрках,у праводзілі пасярод на ,выхаваўчую працу (часоў да 3 ночы),каб мы ,неяк камандавалі сваім падначаленымі. А як мы маглі пакамандаваць сваімі ж аднагодкамі? Пагэтаму прыходзілася ноччу не даспаць,а днём,нараўне з радавымі,працаваць.  Сярод радавых былі розныя асобы,былі і такія ,якія  не хацелі працаваць,ведаючы,што сяржанты зробяць за іх,каб ,потым,ноччу ізноў не пацягнулі у “капцёрку”. (Думаю,што гэта была ,нейкая рэўнасьць,да лычак,бо сяржантамі яны ужо не маглі стаць ніяк).

На Т-72 паспеў перайсці толькі наш батальён,пагэтаму ,думаю,калі пачаўся Афганістан,то туды былі накіраваны усе батальёны дывізіі на Т-62,акрамя нашага,хоць накіраваны туды былі ,амаль,усе нашы  афіцэты і некалькі нашых механікаў.  Потым,праўда,вызвалі у штаб палка і нас,і мы напісалі рапарты,каб і нас накіравалі у Афганістан дабраахвотнікамі…..але у той час,з Германіі выводзілі 100 тысяч нашых вайскоўцаў і з іх сфармавалі батальён і накіравалі замест нас. Нам давялося іх траніраваць,бо яны былі не танкісты і ,нават,сярод сябе вырашалі,хто на каго будзе вучыцца: на наводчыка,механіка і г.д.

Нас аставілі,але потым нас прымусілі ,стоячы,на вышках ,ахоўваць дысбат у Баравусе,які будаваў казармы,для тых жа вайскоўцаў з Германіі.

Што яшчэ добра памятаю,гэта тое,як на вучэннях ,двойчы,фарсіравалі Дзвіну на танках па дну і двойчы па пантонных мастах. Прычым,страшней было па пантонах,бо вельмі ж яны “хваляваліся” пад танкам і трэба было рухацца на вялікай хуткасьці. Многа давялося страляць на вучэннях,у тым ліку і з танкавай пушкі,прычым стралялі асколачнымі снарадамі,бо балванак не было. На палігоне паразбівалі і паўзрывалі усё,што толькі можна было,у тым ліку і,амаль,усе пад’ёмнікі,што падымалі мішэні.  Нават і зараз думаю,навошта столькі грошай выпусцілі у “белы свет”?

Улетку і у  восень 1980 года давялося пабыць у камандыроўцы у Літве,дзе працавалі ,як простыя рознарабочыя,на цыментным заводзе у горадзе Новыя Акмяне. Зараблялі цымент для дывізіі.

Звольнілі мяне толькі 15 снежня 1980 года,хоць і прызывалі 2 лістападу 1978. Казалі,што звольнілі нас раней (па паперах),бо з кармлення у сталоўцы мы былі зняты і прыходзілася ежу ,амаль што,на кухні адбіраць!!! Акрамя таго,лавілі галубоў,якіх было шмат на гарашчы над сталовай і грузін Гена Какабінадзе гатаваў з іх страву. Таксама,у гэты перыяд,у нас не было месца, дзе начаваць і прыходзілася скітацца па розных казармах. За тое,нас актыўна накіроўвалі на розныя працы! (Была вялікая неразбярыха у сувязі з тым,што войскі,то накіроўвалі у Афганістан,то прыходзілі,нейкія,новыя,з Германіі,прыйшло новае папаўненне). Нас,заставалася з батальёну чалавек 40,потым,кажуць,нейкі правяраючы з дывізіі ,даведаўся аб нас і нас хуценька звольнілі.

Дык ,хацелася б пачуць меркаванні тых,хто служыў у беларускім войску не так даўно: што змянілася з тых,маіх,часоў? Што  стала лепей,што засталося так жа? Што стала горш? Пішыце,думаю,што будзе цікава не толькі мне!

P.S.   Вось ,што я памятаю  аб Савецкій Армія праз 39 гадоў. Думаю,што не многае змянілася у войску,як не многае змянілася у самім нашым грамадстве,ну хіба толькі,што стала болей,у абы каго,грошай і меней сумлення. Войска,як і іншыя інстытуты цяперашней Беларусі (МУС,КДБ, школа/інстытуты і г.д.)гэта зрэз нашага ж  ,грамадства!  Дарэчы, сын Александр у войску не служыў і я аб гэтым не шкадую!  Чаму? Па розных прычынах.Каго гэта цікавіць,магу напісаць асобна!!!

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.