A+ A A-


Дапаможам?

Оцените материал
(20 голосов)
Віктар Малочка Віктар Малочка

Беларусы гатовыя дапамагаць усім стаць свабоднымі, акрамя сябе.


“Я хату пакінуў, пайшоў ваяваць, каб у Гішпаніі незалежнасць каталонцам аддаць”. Прыкладна так  можна ацаніць тыя каментары/артыкулы, якія чытаю ў інтэрнэце і асабліва ў “Фэйсбуку”.

Спадарства, калі казаць пра Гішпанію, то гэта ўжо было! Хіба вы забылі, што ўжо пакідалі свае хаты савецкія грамадзяне і ехалі ваяваць у Гішпанію, каб аддаць гішпанскім сялянам… зямлю.

Гэта з верша М.Святлова мой адвольны пераклад у пачатку.  Не ведаю, наколькі “прыкалоўся” у тыя гады Святлоў, пішучы гэты верш, але ж, удумайцеся: у сваіх сялян савецкая ўлада зямлю забрала, мільёны накіравала ў ГУЛАГ, тых, хто потым вяртаўся з Гішпаніі, часткова растралялі, часткова накіравалі, у той жа ГУЛАГ…”, а ехалі, каб гішпанскім сялянам даць зямлю. Даць тое, чаго ў сваіх не было!  Дапамаглі Гішпанцам. Зараз ізноў…. ”Я, Каталонія і “над усёй Каталоніяй бязвоблачнае неба”.

Згодзен з усімі, хто неяк турбуецца за свабоду іншых… народаў і нацый! Але скажыце мне па-праўдзе, няўжо вы лічыце Беларусь  незалежнай дзяржавай, у клясічным сэнсе? Няўжо вы лічыце, што большасьць беларусаў вызначылася і хочуць  жыць у беларускай Беларусі, а не ў невядома дзе?  Што я маю на увазе? Паглядзіце вакол нас: Польшча,Літва,Латвія.Украіна  – дзяржавы існуюць пад гістарычнымі сцягамі, гістарычнымі гербамі, гістарычнымі гімнамі, дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца іх РОДНЫЯ мовы! Што ёсць у Беларусі з гэтага? І галоўнае, ці хоча ўсяго гэтага большасьць грамадства? Колькі дзён таму напісаў невялікі артыкул, які быў размешчаны ў “Аднакласніках”, ”Фэйсбуку”, ”УКантакце”, аб тым, каб неяк паспрабаваць у Салігорску адчыніць беларускамоўны гурток у садку, альбо беларускамоўны клас у школе. Пазначыў свае тэлефоны… Было шмат праглядаў, і ведаю, што былі сотні праглядаў жыхароў з Салігорску! І… ніводнага каментара ад салігорцаў, ніводнага тэлефанавання!

Калі казаць аб добрых беларусах, якія гатовыя дапамагаць усім, акрамя сябе, то Украіне мы ўжо “дапамаглі”. Нават ёсьць сайты прыкладна такога характару: “Разам з Украінай”. І вось на Беларусь прышлі расейскія войскі, частка з іх ваявала на Данбасе (хто памятае – гэта Україна). І што? Супраць расейскіх войскаў у ДВУХМІЛЛЬЁННЫМ Менску выйшла 300 чалавек. А дзе ж тыя, якія “Разам з Украінай”? Ведаеце, я  думаю, што большасць з тых хлапцоў, што паехалі ваяваць за Украіну, паехалі туды, бо не бачылі тут, у Беларусі, магчымасці бараніць Беларусь, бо вакол іх не было тых людзей, шматлікіх паплечнікаў, якіх яны знайшлі на Украіне!

Як беларусы могуць камусці дапамагчы стаць свабоднымі, калі самі жывуць не свабодна? Як можна радавацца, што нехта выходзіць з імперыі, і тут жа абыякава ставіцца да таго, што вось яна імперыя пад бокам. Яна ўжо захапіла частку “сваіх”, былых імперскіх тэрыторый і мы ўжо амаль там, бо у нас жа амаль усё ад былой і цяперашней (усходняй) імперыі. Ці вы так не лічыце?  Чаму ніхто не піша і не патрабуе свабоды для Паўла Севярынца альбо Міколы Статкевіча? Лічыце, што іх правільна асудзілі? Лічыце, што Расея наш саюзнік, а расейскія войскі – гэта саюзныя войскі,  і яны нас будуць бараніць, як ужо было ў 1772, у 1793, у 1795, у 1812, у 1914, у 1941 гадах? А яшчэ ж  “стагоддзямі” баранілі і да гэтага.  Што дала тая “абарона” Беларусі? Толькі тое, што мы “браты па крыві”? Але хто і чыю кроў праліваў і за што?

 Чаму “мы беларусы – мірныя людзі….” (з тэкста цяперашняга гімну, які застаўляюць на памяць вучыць у школках), а вакол нас усе нас баяцца? Нават амерыканцы перакідваюць свае войскі ў Польшчу, Літву, Латвію, Эстонію і г.д. Лічыце, гэта НАТА хоча нас захапіць, ці тут нешта іншае?

Скажу вам, што тут… добрае у большасці сваёй насельніцтва, якое хоча ўсім дапамагаць, акрамя саміх сябе, бо дапамагаць іншаму заўсёды прасцей, чым дапамагчы сабе.

Калісці беларуская паэтка Я.Янішчыц напісала такія радкі: “Тады магутная дзяржава, калі вялікі у ёй народ…”. Думаю, што яна мела на увазе не памеры дзяржавы. Што з гэтага ў нас ёсць, каб вучыць, “дапамагаць”, раіць іншым?

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.