A+ A A-


Наступны зварот – у КПЧ ААН

Оцените материал
(20 голосов)
Мікалай Уласевіч Мікалай Уласевіч

За «флажкі» Канстытуцыйны суд выходзіць не стаў. А можа, яму проста не дазволілі. Больш чым двухмесячная паўза з разглядам майго звароту завяршылася прагназавана.

Дэ-факта, адзін з шасці суб'ектаў, аб якіх ідзе размова у ч.№2 адказу КС на мой зварот, не пажадаў выкарыстаць свае канстытуцыйнае права і замест гэтага «кіўнуў» на астатніх пяць.

Цікава, што ўслед за учора атрыманым паштовым адказам з КС РБ, сёння таксама прыйшоў адказ на фактычна аналагічную скаргу з Вярхоўнага Суда РБ па таму ж самаму пытанню і звязанаму з парушэннем маіх законных правоў і як грамадзяніна, і як кандыдата ў дэпутаты ППНС РБ падчас праведзеных апошніх выбараў, калі мне было беспадстаўна адмоўлена ў выпуску ў эфір запісаных тэле і радыёзваротаў, а таксама ў публікацыі маей перадвыбарнай праграмы кандыдата ў дэпутаты ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.

Што характэрна, абодва адказы не проста сінхранізаваныя па сутнасці і іх зместу, але і па часе, аб чым сведчыць дата іх падпісання адказнымі службовымі асобамі – 21.12.2016.

Што гэта можа значыць?

Напэўна, беларуская Бастылія пакуль яшчэ застаецца маналітнай і непрыступнай. Няма сумніву, што ні аб якім дэмакратычным рэфармаванні гэтай па сутнасці савецкай сістэмы не можа быць і размовы. Гэтая аўтарытарная сістэма сёння поўнасцю кантралюецца тым, ці можа тымі, хто за нейкія абяцанкі-цацанкі прадаўжае вытаргоўваць ў абмен на ўратавальны для гэтага рэжыму крэдыт у 2-3 млрд і ў Захаду, і у Расіі зусім несумяшчальнае. У першага – дэмакратызацыю краіны, а ў другога – лаяльнасць.

А таму у мяне не засталося іншага выйсця як абскардзіць атрыманыя мной абодва адказы.

Зразумела, што звяртацца да іншых суб'ектаў канстытуцыйнага права на заканадаўчую ініцыятыву ў РБ я не стану. Гэта проста марнаястрата часу. Як і не стану таксама абскарджваць атрыманы адказ Вярхоўнага суда ўнутры краіны, таму што ўжо няма куды. Засталося адно – зрабіць абскарджанне толькі у Камітэт па правах чалавека ААН. Шкада, што гэтага нельга зрабіць у Еўрапейскі суд, бо Беларусь засталася адзінай краінай якая не з'яўляецца сябрам ЕС.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.