A+ A A-


Дачушка, а ты часам не апазіцыянерка?

Оцените материал
(4 голосов)
Людміла Мірзаянова Людміла Мірзаянова

Прыляцелі ў Беларусь. Адкрылі паштовую скрыню, а там запрашэнне на вяселле. На беларускай мове.

Дарэчы, гэта не даніна модзе. Даслала запрашэнне Наталля, дачка маёй калегі па ВНУ. Дзяўчына з беларускай сям'і, дзе ўсе размаўляюць на рускай, пасля заканчэння ВНУ прыняла рашэнне и пачала размаўляць выключна па-беларуску, чым жудасна напалохала сваю маму: "Дачушка, а ты часам не апазіцыянерка?". "Не, мама, я беларуска", - супакоiла яе дачка.

Неяк давялося пагутарыць з Наталляй, і я пераканалася, якую вялікую справу для сваёй краіны робяць хлопцы i дзяўчаты, якія размаўляюць, думаюць, мараць i кахаюць на роднай мове.

Жыве наша Беларусь!

 

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.