Logo
 Версия для печати

Ці Сірыя – гэта Карыбскі крызіс 2.0 і новая пагроза WW3

Оцените материал
(8 голосов)
АГП, Яўген Красулін АГП, Яўген Красулін

Многія эксперты параўноўваюць цяперашнюю сітуацыю вакол Сірыі з Карыбскім крызісам, калі свет стаяў на парозе Трэцяй сусветнай.


Але на самой справе ёсьць істотныя адрозьненьні. У той час у абодвух бакоў былі прадметы для торгу. Цяпер іх няма. Акрамя таго, зыходзячы з пануючых у Расіі настроеў, сярод непасрэдных выканаўцаў можа не апынуцца новага Васіля Архіпава. Плюс – адносіны паміж лідарамі, якія не дазваляюць казаць, як у мінулы раз: "Ах, дык вы гэта маеце на ўвазе? Дык давайце абгаворым!" Іншая справа, што пазіцыя Расіі цяпер заснаванай ёсьць на блефе, разуменьне чаго й прадэманстраваў Трамп у сваім твіце. Таму Расія будзе ставіць на "унутраную" працу ў заходніх краінах (праз тых жа лейбарыстых у ЮК) і пакутліва вырашаць, як бы ёй "падпісаць" Кітай пад абарону Асада.

Глеба для такой гульні Расіі ўжо ёсьць падрыхтаванай. Нават, калі будуць нанесенымі ўдары па аб'ектах, меркавана зьнітаваных з хімічнай зброяй, Расія можа ўцерціся (як яна зрабіла гэта роўна год таму), але ўзмацніць ціск на палітычнае кіраўніцтва заходніх альянтаў праз фармаваньне грамадзкай думкі ў іхніх краінах. Для Расіі горш будзе, калі гаворка пойдзе пра наземную аперацыю з мэтай ліквідацыі рэжыму Асада. Але тут, як раз, зьявіцца час.
 
З хімічнымі атакамі скончыць, як памятаем, спрабаваў Оўбама. Яшчэ ў 2013-м. На падставе прапановаў Расіі. Не дапамагло. Год таму – удары па хімічных вытворчасьцях. Не дапамагло. Заўважым, нядзельная хімічная атака – ня першая ў гэтым годзе. Існуе меркаваньне, што без прымяненьня хімічнай зброі Асаду нічога ня сьветліць, бо яму бракуе рэсурсу (у тым ліку, і людзкога) для барацьбы з узброенай апазіцыяй. Акрамя таго, выкарыстаньне хімічнае зброі дае каласальны псіхалягічны эфект, а сьляды прымяненьня можна схаваць (асабліва, калі выкарыстоўваць хлор, і асабліва, калі дастаўляць не па паветры). Таму падобныя атакі, як мяркуюць, будуць працягвацца. І тут перад міжнароднай супольнасьцю паўстае вельмі няпростая праблема: заплюшчваньне вачэй і выказваньне глыбокай заклапочанасьці могуць прывесьці да зьняцьця псіхалягічнага бар'еру на выкарыстаньне хімічнай зброі разнастайнымі дрэннымі хлопцамі – ня толькі ў Сірыі. У гэтай сітуацыі перспектыва наземнай аперацыі не выглядае зусім не магчымай. Канечне, мала хто яе прагне. Могуць узмацніць санкцыі. Тым больш, што гэта, як дэманструюць біржавыя паказальнікі, працуе.